Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матуля паклікала…

Сярэдняя: 4.7 (14 галасоў)

Са зборніка “Косаўскі зшытак”.

Матуля паклікала…

Стома дня ў маіх плячах –
цягне, ў ложак лезьці.
Шэпча Вечар – пачакай,
хутка выйдзе Месяц…

Хутка зоркі заблішчаць,
мне з табой цікава
разам, тут, адпачываць –
пад яблыняю, з кавай…

Матылі на свет ляцяць,
Косава – заціхла.
І здалося мне што маці,
здалячыння клікае…

Я – ў дзяцінстве…
Загуляў, і няма на хаце.
Маці клікае, маўляў –
дзе ж маё дзіцяці…

Я ў дзяцінства б ды пабёг,
каб была магчымасць.
Ды, няма туды дарог…
І няма сцяжынак…
*+*
25 ліпеня 2014 г. у Косаве…
Пазвоніў маці у Менск,
ляжыць хворая,
клікае мяне,
як сказала сястрыца мая…
А 1 жніўня маці Бог забраў…
І ійшоў маёй маці 91 год…