Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матыры.

Сярэдняя: 4.2 (5 галасоў)

Матыры*.

Ні паўзком, ні бягом мне
Не дабрацца да Гомля,
Не дабрацца дадому
З-пад павольнага Дону.

Не дабрацца да Гомля,
Да лясоў чарадзейных,
Бо ад Гомля да Дона
Шлях зусім ненадзейны,

Бо ад Дона да дома
Сьцежак, ужо, не знайсьці,
Як балотнай дрыгвою
Імі мне не прайсьці,

Бо ля дома, ля Гомля
Пад аблогай лясы
І багацьце грыбное,
І багацьце суніц,

Бо на пошчаўк арэхаў
Набягуць матыры,
Каб і сьпеў салавейны
Да казны палажыць.

Ні паўзком, ні бягом мне
Не дабрацца да Гомля,
Ні шашой, ні чыгункай,
Ні лятун-акалункам,

Бо, як жменю арэхаў
Сьвет былы аддалі,
Бо, ужо, новы сьвет гэты
Павялі матыры.
-03.03.17.
*- гэтак у новазапаветнай Юдэі называлі
зьбіральнікаў налогу ад насельніцства.



Добра. Добра. Вельмі добра.

Добра. Добра. Вельмі добра.