Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маўчанне бывае рознае...

Сярэдняя: 4.4 (134 галасоў)

Маўчанне бывае рознае.
Адны маўчаць таму,
што вельмі асцярожныя, —
баяцца розных табу.
Маўчанне бывае рознае.
Маўчаць занадта цвярозыя.
Скептыкі маўчаць:
«Ну што карысці крычаць?»
Маўчаць і абыякавыя —
твары масляна-лакавыя.
Што ім да таго,
да болю майго і твайго?
Есць маўчуны — аматары
смеласці чужой.
Развесяць свае лакатары:
«Ой, як цікава, ой!»
Маўчанне бывае рознае.
Яшчэ ёсць маўчанне грознае.
Маўчыць чалавек, трывае,
маўчыць, як і побач маўчаць.
I раптам рашуча зрывае
з вуснаў сваіх пячаць.
I раптам сябе ўзрывае:
«Я больш не магу маўчаць!»
і скажа такое адчайнае...
Калі ўжо і маўчаць —
дык я за такое маўчанне.



Вельмi падабалася!

Вельмi падабалася!

Цудоуна

Цудоуна

супер!

супер!

Верш вельмі добры.Пасля

Верш вельмі добры.Пасля чытання такога верша хочацца ўсё больш разважаць.Гэта проста цуда!!!

Я за такое маучанне

Я за такое маучанне