Што на душы
Цяпер пакоіцца
У збянтэжанай цішы?
Не трэба шуму,
Не трэба гвалту
Ты лепш маўчы.
Падумай пра сябе
Чаго ты варты
У гэтым свеце…
Падумай, паглядзі.
І хутка пройдуць ліхалецця,
Ну а цяпер маўчы…
Слоў поўна на душы,
Слоў шмат ад сэрца л’ецца.
Але не руш цішы,
А то ўсё разаб’ецца…
Мне шмат не трэба,
Не трэбахват я ў душы.
Кавалак хлеба,
І ў цішы.