Густая цішыня павісла над пакоем.
Празрысты смутак лунае пад столлю.
Стаіш маўклівы, цешышся надвор’ем.
А я ўпотай цешуся табою…
Паветра напаўняе водар кавы,
І нават час спыніў свой хуткі бег.
Ты ведаеш, што толькі ты каханы,
Адзіны мой, маўклівы чалавек.
Хачу зірнуць у глыб тваіх вачэй,
Але насустрач крок зрабіць баюся.
І сэрца б’ецца ў сто разоў хутчэй…
Маўклівы мой, я за цябе малюся.
Звяртаюся да ўсіх Святых,
Заступнікаў і абаронцаў свету
Прашу я літасці ў іх
Майму, і толькі, чалавеку.
Няхай жыцце цябе шкадуе.
І зоры асвятляюць шлях.
Няхай заўжды табе шанцуе.
Няхай кахаюць толькі так,
Так шчыра, ласкава і верна,
Пяшчотна і так аддана.
Па-сапраўднаму, ад чыстага сэрца
Так моцна, як я кахала…
Паціху змрок ахутвае пакой,
Шэры смутак апусціўся на падлогу.
Я ўпотай цешуся табой,
А ты глядзіш, маўклівы, на дарогу…
Верш цудоўны! Працяла да
Верш цудоўны! Працяла да глыбіні душы!У кожным радку, у кожным слове адчуваецца сапраўднае шчырае каханне, жаданне аддаць усе дзеля шчасця дарагога чалавека. Кажуць, у адносінах мужчыны і жанчыны адзін кахае, а другі дазваляе сябе кахаць. Пытанне, канешне, спрэчнае, але мне здаецца, што ў вершы апісваецца менавіта такая сітуацыя. Ну няма тут нічога пра яго пачуцці, ен нават не глядзіць на яе: "глядзіш, маўклівы, на дарогу"... Можа і любіць ен яе, але на маю думку не так моцна, як яна. Але гераіня не адчувае ніякай горычы, крыўды, яна толькі просіць літасці ў святых "свайму і толькі чалавеку", жадае яму усяго самага светлага. Хіба эта можа не выклікаць павагу, захапленне?
Каго яна кахае??? Яшчэ аднаго
Каго яна кахае??? Яшчэ аднаго дурня у лапці абуць - на гэта яна здатная!!!