Мая Айчына, мой народ
Задушаны здаецца катам.
І адчуваць сябе як скот
Згаджаецца, і рады кратам.
Паўночны гонар, нораў свой
Затойвае ў сваім чыстым сэрцы
Ды корміць катаў чыстаю крывёй,
І адчыняе сам ў свае хаты дзверцы.
За што?! Навошта ты такі зрабіўся?
Чаму сароміцца пачаў,
Таго, з чаго твой род з'явіўся?
Чаму крыніцу чыстую каменьмі закідаў,
І водам іншаземца пакланіўся!?
Але падымецца, асвеціць Сонца розум Белым светам!
Зачыняцца прасторы забыцця.
Прыхілішся, заплачаш, і зямля запахне летам,
Папросіш дараванне,
Як матчына любімае дзіця!
14.08.2011 2:28
Выдатна.
Выдатна.