Мая краіна —
ў поўнай цемры...
У цемнаце і я —
што мне рабіць!?..
Мо, я — гытара?..
...і мае струны-нервы,
парваўшысь і мяне могуць забіць?..
...мая Краіна —
ў роспачы і цемры...
...іду сляпы...
ня ведаю — Куды...
Адно я ведаю —
Мы ж — зусім не дрэнныя...
Але ЖЫЦЦЁ
ніяк не можа без Бяды...
...мая Краіна —
у людскім адчаі...
Надзея і жыццё —
ніяк не сутыкнуцца...
...здаецца ж — толькі жыць пачалі...
...хоць крыху, па-людскі...
Дык — не!
Звярыныя звычаі —
Законамі назвалі падлюкі...
...мая Краіна —
хоча быць свабоднай!
Закон павінен быць — Адзін да ўсіх!
І выключэнняў з Правіл — ніякіх!
Бандыт — павінен быць —
на месцы лобным!
А ў маёй Краіне і Суддзя — Бандыт...