Мая Радзіма – дрэвы ды снягі. Дзе слёзы, боль. Шыпшына бы святая. Арэшнік, вольхі. Прыцемак тугі. “Лясную быль” тут болей не здымаюць… І цягнецца кудысь абшар сухі. Дрыготкае паветра напаўняе. Крыжуюцца празрыстыя шляхі. Адзіна толькі веры не хапае…