Меч.
Лацінай надпіс ,,пі кроў,,*… і ты піў гэту кроў -
Да таго кавалём быў скаваны…
Мірна ў похвах драмаў, ды сьніў бой
І зноў марыў аб шляху крывавым.
Прытулюсь да лязы скурай тонкай,
Апякусь вастрынёй ільдзяной:
Чалавеча! Тваё імя горда,
А ты сёньня з мячом ды вайной.
-9.10.14.
* - ,,пі кроў,, гэткі надпіс лацініцай гравіраваны на мячы
крыжака-тэўтонца.