Калі я ў дзяцінстве
Прастудай хварэў,
Як мядзведзяня,
Мёд я лыжкамі еў.
Такога на свеце
Не знойдзеш нідзе, –
З радзімы лугоў
Мёд за ўсе саладзей.
Тут мара аб мёдзе
Жужжэць пачала,
Што людзям прыносіць
Каханне-пчала.
Як быццам зусім
Няма горычы ў ім...
Салодка мне ўспомніць
Праз столькі лет-зім...
У родным куточку
І сёння яшчэ
Мне час, быццам мёд,
Залацісты
Цячэ.
Духмяным,
Надыхацца ім
Не магу...
Ўспаміны дзяцінства
Ў душы берагу.