Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ментальнасць беларусаў.. ці Пятая

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)

Верш:

Што гэта за ментальнасць ў беларусаў?
Па-рознаму тлумачаць ўсе яе...
Не падкі да чужога і спакусаў,
Здавольваемся тым, што Бог дае.

Адной зямлі, сваёй, на ўсіх хапае,
Ды і багаццю трэба меру знаць...
Заўжды гасцінна дзверы адчыняем,
Нават калі не трэба адчыняць…

Цярплівымі нас часта наракаюць,
Руплівымі да працы і жыцця…
А памяркоўнасць? Ёй і папракаюць,
Можа таму, што выйшлі з нібыцця?

Змяніўся з часам выгляд, пасталелі.
Спазнаўшы ліха ў цяжкія гады,
Дзяліліся апошнім, тым што мелі,
Абаранялі край свой ад бяды…

Застаўся гул вайны ў кожнай хаце
І хоць прайшло ўжо нямала год,
Хатыні стогны - голасам дзіцяці -
Цвярозяць розум, як ў чарцы лёд.

З пытаннем ў вачах стаяць бярозы,
Чаму іх тры, няма яшчэ адной? -
І па галлі бясконца льюцца слёзы...
Кожны чацвёрты згінуў ў цемры той.

Ментальнасць у вачах ў беларусаў,
Як выстраданасць роднае зямлі,
Зіхціць пратэстам волі ад прымусаў,
Струіцца пятай групаю крыві…



Очень замечательный стих про

Очень замечательный стих про беларусов. Беларусь пострадала больше всех в годы войны, а народ не озлобился, он самый доброжелательный. Успеха Вам Людмила.

Вельмі хацелася перадаць

Вельмі хацелася перадаць характэрныя рысы народа, найлепшыя рысы, яго вялікую сардэчнасць і мудрасць, цярпімасць да іншых..Гэта не проста..Так можна ахарактарызаваць толькі мудры і зрэлы народ
Дзякую!