Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Метро

Сярэдняя: 3.3 (6 галасоў)

"Асьцярожна. Дзьверы зачыняюцца",
І так спакойна ірвуць сувязьзі зь зямлёй.
І кожнай станцыяй у мазґах мне адзначаецца
Яшчэ кілометр - адзінаю страфой.

Чорны тунэль падобны да калодзежу,
З якога кулямі выходзяць цягнікі.
Якія б'юць да непрытомнасьці памежжа
Розуму і ціснуць мне віскі.

Мяне ўсё цягне, цягне, цягне...
Сюды, сюды сюды, сюды...
Чаго ж такога сэрца прагне?
Натхненьня? Сьмерці? Адкажы!

Мне невыносна адчуваць бездапаможнасьць,
Калі імкнецца ціха прашаптацца.
"Адчуй! Адчуй нарэшце сваю кволасьць!"
Шапчу я: "Дзьверы зачыняюцца".