Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Меж небам з выкапнем

Сярэдняя: 2.8 (5 галасоў)

Блакітнае неба, і бруд на зямлі.
Ня ўсё адгарнулі з яе ручайкі.
Ня ўсё расплылося па іншым краям,
ніжэй па іх плыні, і ў той акіян.

Прыдонныя фарбы і пахі паўсюль.
Такі веснавы ранні выгляд пілюль,
якія ў восень, і ў зіму былі
ад неба з людзьмі на вось гэтай зямлі.

Нічога не зробіш. Было так заўжды.
У неба свой погляд на хворыя пні.
А гліна, стрымаўшы ваду ў зямлю,
не надта імкнецца пушчаць і траву.

Паверхня ня трэсне. Запашана шчэ.
Ды толькі шкада і на багну свае.
Шкада багавінню, і збожжу шкада.
А вось пустазеллю, плевелам - дарма.



Ну,Франак,закруціў,дык

Ну,Франак,закруціў,дык закруціў... Навошта так вельмі вумственна...
А раптам у будычыні будзеш Классыкам...
Дзіцяткі ў школах мацюгаць цябе будуць,калі вучыць напамяць гэты верш прыкажуць...
Не... сэнс добры,вумны ты чалавек... але ж і нашчадкаў-шкаляроў пажалей...