Імглісты прысак ледзь ліпеў,
на ўзмежку пасвіліся коні,
мой бацька спаў. А я сядзеў,
забыўшыся зусім на стому.
На грудцы сена соп Байкал,
раз-пораз натапырваў вушы,
калі ледзь чутны шолах траў
яго сабачы слых парушваў.
І цені коней над ракой
мой зірк цягнулі, чаравалі.
Святая ноч, святы спакой
памалу ў вечнасць адплывалі.