Святлее неба над "Зялёнай"
І дахі белыя блішчаць,
А ў электрычцы паўсоннай
Сівыя дачнікі сядзяць.
Камусьці сон ужо, мо, сніцца,
Драмаў ад ранішняй язды.
Ля сцен уверсе на паліцах
Ляжаць іх дачныя вузлы.
Цягнік імчыць на Маладзечна,
Грукоча коламі аб стык,
Ляціць нязведаная вечнасць,
Раняўшы нам цудоўны міг.
Вельмi легка i блiзка да
Вельмi легка i блiзка да жыцця!