Ружовы фламінга, гарбатая сумная птушка,
Ашчэпкамі крылаў, пабітых бязлітасным шротам,
Дацягне да Індыі скрозь забайкальскія пушчы,
За тысячы ўзмахаў - да родных індыйскіх чаротаў,
І будзе карміць птушанят малаком і крывёю.
Мне б крылаў такіх хоць ашчэпкі - у неба за ёю,
Але не не поўдзень - на захад ў гняздо радавое.
Міхал Рукевіч - філамат, сябра "Саюза ваенных сяброў", сасланы на катаргу пад Іркутск у 1826г.