Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінск. 26 cакавіка 2011 года. Хроніка сэрца

Сярэдняя: 4.9 (74 галасоў)

26 cакавіка 2011 года.

***Учора ганарыўся Шурка,
тым, што так народ Свой напужаў,
што той, як мышка – на пячурцы
сядзеў, ці на тахце ляжаў ...
... ага, пайшлі – а там паб’юць да боляў.
а могуць нават і забіць ...
і не пайшоў Народ на дзень Вялікай Волі
да Коласа з Купалам –
… кветкі палажыць ...
... але чагош тады ?.. навошта ...
у Мінску паліцаяў столькі
сабраў… ля парку,.. ды ля Плошчы ?..
і стала Шурыку няёмка ...
Навошта ж гатаваўся,.. палкі-ёлкі ?...
Вось і задумайся, Ляксандр ...
Мо, не народ Твой напужаўся,
а ты – перапужаўся сам ...
а мо, аб’еўся ты бялёнкі ?..
Зусім ты звар’яцеў, Ляксашка ...
Народ – за “быдла”, за кароў ...
Хто сам такі ?.. Супраць Народу – клоп ... букашка ,
якая смокча чалавеччу кроў ...
Ўсё абяцаеш, абяцаеш…
што, хутка лепей будзем жыць ...
і - верыш ! ?.. што Народ цябе кахае ...
куды ўжо “лепей” ! Далей ўжо – няма кудыць !
А вы, хлапцы у рознай хворме ...
Цвятучыя, крапкі і здаравы ...
Не бачыце, над вамі ахвіцэрам – хворы ...
... то, можа хворыя і вы ?..

Глядзіце,.. хутка ж распагодзіцца ...
Ці вас ражаў не татка з мамкай ?
Вы што ж з СВАіМ НАРОДАМ робіце !
Як быццам вас зачалі - міліцэйскай палкай ...
Нядобра, Шурык ... ой жа, як нядобра ...
А Філарэт табе – не дапаможа –
глядзіце, атэіст красціцца ў Саборы ...
Ляксандра, не ў Саборы БОЖА !
А БОГ – Ён, Шурык, усё прыпомніць ...
Цераз НАРОД.
Цераз ЛЮДЗЕЙ.
НАРОД жа табе кажа: -Шурка, хопіць !
А ты НАРОД НЕ СЛУХАЕШ ...
... зладзей ...

26 cакавіка 2011 года.



В стихотвореннии выражена вся

В стихотвореннии выражена вся боль,обида,несогласие с существующими в родной стране беспорядками и вопиющей несправидливостью,которая ступает на горло своих же граждан!Спасибо,что позволяете говорить об этом!!!