Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Філолаг і Тутэйшы.

Сярэдняя: 4 (15 галасоў)

Сустрэў Філолага.
Разумны быў…
Казаў –
каб размаўляць на роднай Мове,
а шчэ, й пісАць…
Гадоў патрэбна з пяць,
а то і болей,
вучобе дбайнейшай аддаць,
дыплом не атрымаеш ты даколі.
Маўляў, пра Мову ўсё
распісана ў вучоных кніжыцах.
Якое слова як ды вымаўляць,
і літару якую дзе ўстаўляць,
пра гэта трэба доўгі Час вучыцца.
А ён – вучыўся.
Потым ганарліва
Філолаг паказаў свой “Дыпламант”,
і я ў той Час
адчуў сябе гарылай.
якая ненавучна жрэ банан…
Вось так,сябры…
Калі не па навуцы,
дык нельга рта і разяваць…
Не па навуцы
нельга і задумацца…
А як на роднай Мове памаўчаць?
Пытанняў процьма
ад таго Філолага…
…і дзе ж я Мову родную узяў?
Ды тую, на якой
пісаў і размаўляў даволі доўга…
… і як на Ёй я без навукі размаўляў?

07 кастрычніка 2012г.

(**казаў – говорил; размаўляць – разговаривать; патрэбна – нужно;
дбайнейшай – тщательной; даколі – покуда;)



Прышпільна)

Прышпільна)