(Пакуты беларускага пэнсіянера).
Ці то,падзівіцца…
Ці то,падавіцца,
гледзячы
на “рэзультаты”
“дзейнасці” Улад?
Лепей жыць бы ў лесе –
назбіраў грыбочкаў,
падсушыць падвесіў,
ды і быў бы рад…
Ці то,трэба “мэ-э-экаць”…
Ці то,трэба “бэ-э-экаць” –
можна ж з глузду з’ехаць,
жывучы у здзеках,
што людзям прыносяцца
“працаю” Улад…
Лепей жыць бы ў лесе,
сябраваць з вавёркамі -
назбіраў арэхаў,
ды і быў бы рад…
Ці то,вочы брэшуць…
Ці то,”лапшу нам вешаюць”…
Бо,
ГЛЯДЗЕЦЬ і СЛУХАЦЬ -
у мазгах разлад…
Лепей жыць у лесе,
Бо,
Жывёлы дзікія -
Чалавечняе Улад…
9 кастрычніка 2012г.
выдатна!
выдатна!