Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія хронікі. Хроніка памяці.

Сярэдняя: 4.6 (32 галасоў)

Канчаецца жыццёвы шлях
у кожнага калісьці…
Ці ты – стары…
Ці ты – пішчыш яшчэ ў калысцы…
Але, вось толькі…
Ці – прэзыдэнт ты,
ці – жабрак…
Канец у кожнага – аднолькавы…
А розніца…
Яна ўсёткі – ёсць!
Па справах па тваіх -
табе ў памяці людской уздасцца…
Жыхар на гэтым Сьвеце ты?
Ці – “госць”?
У Памяці народнай
якім табе застацца?
Ці – попел ты, згарэўшага жыцця…
…развеяла – нічога...
…як ня жыў…
Ці – працаўнік,
і грошык, з працы набыцця,
у скарбніцу Радзімы палажыў…
Ці – усё дабро людское да сябе падгроб…
І што не “з’еў”, дык проста надкусіў,
нікому каб…
Сабе, а не ўсім!
і што…
Багацце забярэш у гроб?..
Ці – хлусіў людзям…
Абяцаў і не рабіў нічога…
і - помер…
Вось такі жыццёвы гумар…
і, вось,
ты - "праваслаўны-атэіст",
стаіш прад Богам.
Пахлусь Яму, пахлусь...
Не пройдзе нумар!
і кожны ж з нас
прыходзіць да Жыццёвае мяжы…
Не, шурык,
не падвязуць цябе да Бога ў лімузіне.
А час смяротны...
Ён – наступіць.
і прыйдзецца
на Вагі-Божжы палажыць
усё што "нарабіў".
Нічога не схаваеш…
…і ведаеш,
як Ён з табой паступіць?
Як з дрэнню.
Бо на Памяці людской -
бастард ты, і ”нябожжы” сын.
Бо ты - нашчадак Сатаны !

29 снежня 2011г.



Покажите мн пожалуйста тут

Покажите мн пожалуйста тут хоть намёк на рифму?

Пятровіч. ТУТ - усюды РЫТМ і

пятровіч. тут - усюды рытм і рыфма. чытаць навучыся.