Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Трывога.

Сярэдняя: 4.4 (11 галасоў)

Вецер знекуль прыляцеў.
З Дрэвам уначы шапОча.
СпавядАе – быў ён дзе.
Мне ня спіцца гэтай ноччу…

Зоркі холадна зіхцяць.
Месяц надзіральна сочыць.
Не магу я зараз спаць.
Мне ня спіцца гэтай ноччу…

НастарОжаная Ціш.
Слёзы напаўняюць вочы.
Ты куды,Зямля,ляціш?
Мне ня спіцца гэтай ноччу…

Велізарнейшы Сусьвет.
Кропляй ў ім мая Краіна.
І навошта ж столькі Бед
Нам, ды й наваліла…

Стомай змучана Душа.
Сэрца,й Розум шчасця хочуць.
І каго ж мне паспрашаць –
з чаго ня спіцца гэтай ноччу…

10 студзеня 2013 г. уначы.

(**знекуль – откуда-то; шапоча – шепчет; спавядае – ведёт рассказ;
дзе – где; зіхцяць – блестят; сочыць – наблюдает; вочы – глаза;
кропля – капелька; навошта – зачем; стома – усталость; розум – разум; хочуць – хотят; паспрашаць – расспросить).



"І навошта ж столькі Бед Нам,

"І навошта ж столькі Бед
Нам, ды й наваліла…"
ХТО наваліла: Ярмошына, Папова ці нехта іншы? Паболей бы канкрэтыкі, пан Буйніцкі, -было б сьмялей і цікавей.

Чытачу(?) -

Чытачу(?) - Буйніцкі.Ты,мабыць толькі-толькі чытаць вывучыўся?
Тады выбяры 3-4 дні,каб ні чым іншым не займацца,ды перачытай
усе мае 120 вершаў "МінскіЯ Хронікі" ад 2010 - да 2013 гадоў.
Я ўжо не кажу пра астатнія 140 іншага напрамку.
А гэты верш не Папоўну праслаўляючы і не Ярмошынкіну.
Гэта - Верш, лірыка са смуткам.