Ты мой святочны колер веры.
Веры ў будучыню тую,
Што зменіць час сумлення шэры,
Што зменіць і зямлю святую...
Я нарадзіўся тут свабодным.
Пад сцягам бел-чырвона-белым.
І колер вернецца народу,
Ён зменіць час сумлення шэры.
Уздымем твары да нябёсаў,
Убачым колер чысты, смелы.
Колер свабоднага народу,
Колер жыцця, чырвона-белы.
Падзяку выкажам камусьці,
Хто дзеля нас жыццё аддаў
Каб ты назваўся беларусам,
Каб ты тут жыў і размаўляў...
Что вижу - то пою.
Что вижу - то пою. Дасканалься!