Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне да спадобы слова “Незалежнасць”

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Хто ты такі і дзе твой будзе дом –
Усе ў жыцці ад выбару залежыць.
Я выбраў у сваім – не біць чалом,
Мне да спадобы слова “Незалежнасць”.

Я выберу духмяную траву,
Чым поле, што запэцкана крывёю,
Я выбіраю веру і жыву
З надзеяй на людское і жывое.

Я выбіраю сонца, не агонь,
Я не хачу ніколі бачыць бачыць хмары.
Я выберу ўзяць неба на далонь,
А не збіваць яшчэ малыя мары.

Я выбіраю радасць, а не боль,
Заўседы рэфарматар, не мяцежнік.
Сапраўдны я заўжды са мной,
Бо ён ў сваіх думках незалежны.