Мне бы, мёртвай напіцца вады -
Сьвет убачыць, к жывой падпаўзьці,
Устаць на ногі - далей ад бяды,
За кімсьці ўсьлед, ці кагось павясьці.
Толькі ёсць такі люд -
Што ні слова - то бруд,
Што шкадуе, кашуль замараных
І здаволен - халуйскім стараньнем.
Гэтым мы пажылі - і праехалі!
Божа мой! Барані ж, Ты мяне
І гэту песьню - ляцець пустабрэхаю,
І халуйскім стараньнем згарэць!
-5.09.12.