Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне сніўся сёння ранак вераснёўскі

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)
Мне сніўся сёння ранак вераснёўскі, Нібы баяна спеўны гукарад... У рукі сшытак узяла вучнёўскі, Ўзяла яго, як трыццаць год назад. У памяці ўсплыло да болю дарагое, Святое, чым жыла я ўсе гады. Даўно саспела рунь, пасеяная мною, Мой першы выпускнік ужо немалады. Цяпло душы сваёй на ўсіх дзяліла, Ўсе моры, акіяны разам праплылі. А выпраўляючы у свет, заўжды маліла Знайсці сябе, каб не згубіцца на зямлі. Мне сніўся сёння вераснёўскі ранак, І сон мне той утойваць не з рукі: Бо на высокі родны школьны ганак Мне клалі кветкі ўсе выпускнікі.Men's Tops