Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

школа

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Апошні званок

Няўмольны рух жыцця і хуткаплынны.
Вось і для вас прыйшоў расстання час.
Хвалюючыя ціхія хвіліны
Яшчэ ўспамінам вернуцца не раз.

У кожнага свае былі сцяжынкі
Да роднай школы ад бацькоўскіх хат.
Цяпер і вы не хлопчыкі, дзяўчынкі,
А выпуск школы з юнакоў, дзяўчат.

Дзяцінства больш не вернецца ніколі—
Пераступілі вы яго парог.
І гэты ранак развітальны ў школе
Успомніцца на тысячах дарог.

Званок апошні сэрца ўстрывожыць
І адаб’ецца смуткам у вачах.
З дзяўчынак хтосьці і заплача можа—
Зусім не так, як плачуць па начах.

Наперадзе іспыты, хваляванні
І баль, што пройдзе праз усё жыццё.
І будуць зноў сустрэчы і расстанні,
І светлага кахання пачуццё.

Усё будзе, толькі вось у школу
Не давядзецца болей вам хадзіць
І ранцы па апаўшым лісці долу
З сабою будуць іншыя насіць.

Настаўнікам свой “дзякуй” развітальны.
Вам шмат разоў захочацца сказаць.
На балі з імі да зары світальнай
Вы будзеце спяваць і танцаваць.

Святлеюць ад усмешак добрых твары.
Як многа сёння кветак і гасцей!
Хай збудуцца надзеі ўсе і мары.
А ў школу ўсё ж прыходзьце вы часцей.

1998 г.



Яшчэ не ацэнена

Апошні званок

Час расстання са школай прыйшоў,
Мноства кветак, усмешак і сонца,
Хваляванне шчымлівае зноў—
Не бывае дзяцінства бясконцым.

Вось і вырас другі мой сынок,
Хай пашчасціць з дарогі не збіцца,
Каб пачуць зноў апошні званок,
Я адклала сустрэчу з бальніцай.

Зноў юнацкай вясны карагод,
І чырвоныя, сінія стужкі.
На іх надпіс—2000 год,
А вакол заліваюцца птушкі.

Я хвалююся, любы сынок,
Бо павінна з табой развітацца.
Ты святкуй свой “Апошні званок”,
Я ж пайду да хірургаў збірацца

2000 г.



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Ёсць два будынкі
( Хатыніцкай СШ—135 год )

На скрыжаванні нялёгкіх жыццёвых дарог
Ёсць два будынкі, якія душу саграваюць,
Родная школа і бацькавай хаты парог,
Яны нас праводзяць, яны нас заўсёды чакаюць

Родныя сцены захоўваюць нашы гады,
Рэха маленства нас радасным смехам вітае,
Тут і юнацтва пакінула ў сховань сляды,
Вось і яно нас усмешкамі зноў сустракае.

Колькі вятроў прашумела, растала снягоў,
З часам мяняліся твары, законы і кніжкі,
Вераснем кожным нясмела прыходзяць ізноў
Дзеці, пакінуўшы дома і лялькі, і “мішкі”.

Ім яшчэ ўсё незнаёма, яшчэ прывыкаць
Прыйдзецца доўга і плакаць, напэўна, таксама.
Ведаю, будуць як дома сябе адчуваць,
Ведаю, будзе настаўніца ім другой мамай.

Звернем на сцежку ад нашых жыццёвых дарог
Мы да будынкаў, якія душу саграваюць,
Родная школа і бацькавай хаты парог
Там нас сустрэнуць і там нас заўсёды чакаюць.

1999 г.



Сярэдняя: 3.5 (12 галасоў)

Каб вярнуць тыя часіны,
Як вучыцца не хацеў,
То цяпер ўжо, магчыма,
На заняткі б я ляцеў.

Вочы вылупіўшы б слухаў
Як лічыць i як пісаць.
І ў дзверы бы не грукаў
Іншых каб не "даставаць".

З Шатэлье і Муассанам
Рэакцыйна бы ўзлятаў.
З Піфагорам бы аддана
Усе вуглы павымяраў.

Разам з Далем патлумачыў
Я б Ефрону, што цяпер
Ўжо мангол, татар не бачыў,
Але вельмі бы хацеў.

А Францішак бы Скарына
Мае вершы "штампаваў".
І Шагал яго за гэта
На сцяне б намаляваў.

Дапамог бы Галілео
Вочы ўзняць мне ў гару
І адразу б зразумеў я,
Што вярнуць час не магу.