Мне сьняцца сны... я сьнюся снам. Праз сіта дзён нас лёс цярушыць. Але стаю — мяне ня зрушыць да часу, калі зрушу сам.
Смуга хавае далягляд ды я упарта спадзяюся — адчущшы, што ідзем назад, павернем усё ж да Беларусі!