Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мне ўсе памагаюць

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Мне ўсе памагаюць, а я не скрываю:
няздольны камусь памагаць,
паколькі-пастолькі сухая трава я,
ці скошаная сенажаць.

Папера шамоціць, няроўныя строфы
па рэбрах бягучых гадзін,
гатовы са мною паўзці на Галгофу,
яна для мяне толькі дзе?

Ці трэба?..
Але! – не аднойчы, не двойчы
аддам я стварэнні свае,
за тое зусім не чакаючы грошай,
цягнуць буду крыж за дваіх!



Сапраўды, калі чалавек не

Сапраўды, калі чалавек не адчувае духоўную падтрымку другіх людзей, становіцца ніякавата. Няхай Вас падтрымліваюць у добрых справах, і ўсіх тых, хто імкнецца да добрых справаў! Вядома, зло заўсёды вяртаецца тым, хто яму прычынай. Паболей дабра і дабротаў жыцця людзям!

і, прачытаўшы,

і, прачытаўшы, уздыхнеш.
цудоўны верш.
павінны мы дапамагаць
одно одному.