Мне здасца раптам, што не прымуць
Мае сумненні і трывогу,
З высакамернасцю адкінуць
Ад паэтычнага парога.
«Нам не патрэбны песімісты! –
Ашчэраным мне крыкнуць ротам. –
Мы робім справу аптымістаў!»
I апякуць душу, як шротам.
А лес здзічэлы, лес без птушак
Счарнелай постаццю бярозы
Ім закрычыць адчайна ў душы,
Ды будзе позна,
вельмі позна...
Калі што ёсць, дык не
Калі што ёсць, дык не хавай,
Кладзі на стол сумесны.
А “ежа” твая добрая, давай!
Са смакам будзем есці!