Мой карабель не вернецца дамоў-
Кажу усім, хто паплыве са мною,
Мы ўсе калісь апусцімся на дно,
Ніколі не пабачыўшы прыбоя.
Мы ўсе калісь загінем у баі,
Прабуя зберагчы свае надзеі,
Мы заплывем за дальнія буі-
Туды, куды магчыма не хацелі.
І больш не ўбачым велічны абсяг,
Калі наш карабель схавае бура,
Застаўшыся на вечнасць у марах
Пакінутых, забытых і панурых.
(Сакі,Крым)