Ад новых спатканняў і ростаняў новых
У сэрцы жыццё трапяткое бруіцца,
А мой вараны паабчэсваў падковы,
І рупіць каню на паўшляху спыніцца.
Ой коню, мой коню, ты верны мой дружа,
Мы ўсякія далі спазналі з табой,
Дзе вечная радасць, дзе вечная сцюжа,
Дзе сумна жывуць, дзе гуляюць з душой.
Пастой, не трасі ты калматаю грывай,
Я песню табе праспяваю адну
Пра казачны рай, што завецца радзімай,
Пра Богам надзеленую старану.
Пачуеш ты шчырую споведзь, мой коню,
І сілы надасць мой узрушаны сказ,
Памчы мяне ўслед за крывіцкай Пагоняй,
Што з тайны вякоў павыносіла нас.
Бо мы красамоўных начуліся цудаў,
Пагарды да мовы, праклён і прымус.
Я буду дударыць, шаптаць я не буду,
Што я з Белай Русі, што я – БЕЛАРУС!
Толькі не "зялёнае" На кані
Толькі не "зялёнае"
На кані далёка будзе.-
Мовіць трактар Беларус.
-Дастаткова сьцяга мусіць,
А на гербе тым прымус.
Гэта герб сярэднявечча.
Не хачу нікога гнаць.
Больш каштоўныя ёсьць рэчы.
Нам істотна сябраваць.
Вучыся,браток,вучыся як і аб
Вучыся,браток,вучыся як і аб чым пісаць!
Гэтую ж параду трэба
Гэтую ж параду трэба адрасаваць 2/3 паэтаў з гэтага сайта