Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой коню

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Не з экрана і не з песні —
З чыстай весняе пары —
Белым сном душу мне песцяць
Коні — мудрыя сябры.

З імі лес мой павянчаўся:
Там, на лузе юных год
З лёгкай скачкі пачынаўся
I душы маёй палет.

Там высокіх мараў поле
Зарунела, расцвіло.
Палюбіла сэрца волю —
Стала птушка на крыло.

Стала я сястрою ветру,
Ды з цярпеннем мураша
Так аддана зараз веру
Усяму, дзе ёсць душа.

Апантанасці высокай
Дзе яшчэ гарыць агонь.
I каму так сніцца лёгка
Па начах мой верны конь.

Зараз еду... Змоўклі гоні...
Твае крылы сцяў ланцуг...
Слаўны коню,
                     добры коню,
                                         мудры коню,
Дзе твой луг?

Сэрца стыне — боль запомніць...
За страхой ржавее плуг.
Слаўны коню,
                     добры коню,
                                         мудры коню,
Дзе твой луг?

Крык твой немы вецер гоніць.
Голас мой маўчыць — аглух.
Слаўны коню,
                     добры коню,
                                         мудры коню,
Дзе твой луг?

Хто табе абрэзаў крылы —
Час?
       О, не...
                   Ён волі друг.
Вецер рве пясок застылы —
Выйдзем, коню мой, на луг.


Каб мустангу ў жонкі

Каб мустангу ў жонкі зебру,
дык парадку б больш было!
Не вярнўся б той да глебы,
і ў звярынец - ні за што!