Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой край

Яшчэ не ацэнена

Мой край талачынскі!
Люблю я цябе.
Усе мае ўчынкі
Належуць табе.

І як бы дзе дрэнна
Сябе не адчуў,
Сюды, не дарэмна,
Як птушка лячу.

Ты толькі, старонка,
Дзе поўніцца Друць,
Хоць я і далёка,
Мяне не забудзь.

Калісьці з’яўлюся,
Здаўна блудны сын,
Душой датыкнуся
Да родных мясцін.

Дзе першы раз бачыў
Квітнеючы лён,
А бацька тлумачыў -
Карысны нам ён.

Ты толькі, старонка,
Дзе поўніцца Друць,
Хоць я і далёка,
Мяне не забудзь.

Табе я належу,
Мой край дарагі.
Ня трэба замежжа,
Ня трэба другі.

Тут продкі палеглі
Даўно на пагост.
Між намі адлегласць…
А мо гэта мост?

Ты толькі, старонка,
Дзе поўніцца Друць,
Хоць я і далёка,
Мяне не забудзь.