З удзячнасцю Максіму Багдановічу
Мой край - мая вежа,
Чырвоны арнамент.
Маленькія сцежкі
і сінь над лясамі.
Палёў родных водар
і кропкамі хаткі.
Размовы з чаротам,
Двароў старых латкі.
Мой край - мая доля,
Бурштын ціхіх плёсаў.
Дзе шыр наваколляў
і рай для пакосаў.
Жанкі пад касцёлам,
Бацькоў мова льецца.
А сціпласць анёлаў
Кране моўчкі сэрца.
Мой край - мая вежа......