Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой шлях

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Па жыцці іду я цераз два стагоддзі:
У дваццатым веку я прыйшоў на свет,
Зараз з дваццаць першым пражываю ў згодзе,
І другому з трэцяга тысячагоддзя
Я добразычліва памахаў услед.

Праляцелі годы – засталася памяць,
Шмат падзей бывала у маім жыцці.
Маладосць мільгнула – наступіла сталасць,
Колькі ж давядзецца мне яшчэ прайсці?

Што наканавана,я таго не знаю.
Мне адно вядома: сёння я жыву,
Сёння,тут працую,сёння,тут кахаю,
Сёння,тут смяюся,плачу і пяю.

Далеч перспектывы працінаю марай,
Разам з тым,рэальна я гляджу на свет.
Знаю: непазбежна наступае старасць,
А ў канцы адбудзе і душа ў Сусвет.

Па яго законах часаадлічэння
Год ідзе за годам,а за векам – век.
З самага пачатку і ажно да скону
мае тут значэнне,
Як дзіця прыроды,кожны чалавек.

Я свой след пакінуў на шляху бясконцым,
Я знайшоў,здаецца,сцежачку сваю.
Цеплыні і свету я прыдбаў у сонца –
І праз вершы зараз людзям раздаю.