Грукочуць у мяшку бачуркі,
Яны скрываюць нашу долю,
І тыя, што нам выпадаюць,
Ёсць Мокашы прамудрай воля.
У светлым Выраі багіня
Прадзе заўсёды долі нашы,
І просім мы яе пакорна,
Каб працягнула гэту пражу.
І ў пяты дзень на кожным тыдні
Шануем Мокаш-Судзяніцу,
Гадуем яблыні рупліва,
Каб лепшай долі нам дабіцца.
Не узнімацца раней часу, Што
Не узнімацца раней часу,
Што вызначае лёс ганебны?
Я разумею так, як здраду.
Ці мудры Мокаш, ці патрэбны.
Як падпарадкаваць жаданне,
Падмацаванае астатнім?
Усім, што побач, хто ў стане.
Кідаць, чакаючы растання?
Калі не зараз, дык ці варта?
Чаго мы ў садзе апынулісь?
Спрабуйце яблык, гэта страта,
Дзеля якой вы і прачнулісь.
Вам трэба потым піць і есці?
І палюбоўніц мець бяз меры?
Падман усім, хто побач несці?
Няхай!
І потым будуць вежы.
Мокаш - яна, багіня.
Мокаш - яна, багіня.
Ведаў, але не схацеў
Ведаў, але не схацеў даводзіць да дакладнасці тыпа: "Ці Мокаш мудрая, ці трэба"(
Нельга занадта дакладна ані пра ніякую жанчыну казаць. Напэўна ўсе яны хаця б крыху багіні.
Пастаў і мне дзе небудзь кол за недакладнасці.)