Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мокрыя травы

Сярэдняя: 4.4 (31 голас)

Я сумую па радзіме,
ІІа яе лугах і нівах,
Па трыпутніку, што гладзіў
Ногі збітыя мае,
Па укропе на гародзе,
Рэчках ціхіх і лянівых
I па сопкай белай бульбе,
Што на стол яна дае.

Я сумую па радзіме...
Бачу ціхія паляны.
Цёплы мёд яе маліны
Адчуваю на губах.
Ты — мая лясная казка
У красе доўгачаканай,
Ты — мая святая песня,
Свет адзіны у вачах.
Просты свет, дзе дрэмлюць хаты,
Дзе раса на травах снее,
Дзе у росных шатах чуцен
Гівала пяшчотны свіст,
Дзе наўсцяж канавы мокрай
Пышны кураслеп жаўцее,
I купае тлусты лопух
У вадзе мясісты ліст.
Мокры край. Дажджы і сонца.
Вільгаць сонечнага лета.
Жарабя бяжыць па лузе,
Радасна задраўшы хвост.
Цэлы век вісіць вясёлка
Над краінай мокрай гэтай,
І глядзяць спакойна коні
На нябесны дзіўны мост.

Я сумую па радзіме,
Як каханы па дзяўчыне,
Я жадаю ўвесь прыпасці
Проста да яе рукі,
Да грудзей — тугіх узгоркаў,
Да вачэй — азёраў сініх,
I замерці ў пацалунку
На гадзіны і вякі.



вельмi файна

вельмi файна

Самы добры верш якi мне

Самы добры верш якi мне спадабауся

прикольненько

прикольненько

мне вельми падабаюцца усе

мне вельми падабаюцца усе творы Уладзимира Караткевича. але сёння мне захацеласся прачытаць яго вершы аб роднай прыродзе. вельми цудоуна!