Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мора

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Кожную ноч зоры спускаюцца з неба,
Кожны дзень сонца ляжыць на вадзе, -
Усё гэта мора, узбуджанай думкі глеба,
Ці гэта рэальнасць, ці ява ў сне?

Часам спакойнае, часам маўклівае,
Ды большасцю дзён, як міфічны ваяр,
Паказвае сушы сілу жахлівую
Ды б'е сваёй хваляю прама ў твар.

Не знойдзеш у свеце ты болей адвагі,
Чым у сініх хваляў, у тоўшчы вады,
Што столькі гадоў б'юць без перавагі
Над чорнай зямлёю ў яе берагі.

Сцены з вады нараджаюцца рэзка,
Нясуць яны сілу ды моц да зямлі,
З шалёнаю пенаю, з гулам і трэскам
Уразаюцца ў скалы ды камяні.

Колькі мільёнаў раз'юшаных зграй
Накіроўвае мора на верную смерць!
Кожная кропля крые немы адчай
ды б'ецца аб сушу, каб потым сатлець.

Ніколі не скончацца хвалі навалаў,
Так, як і цемра не пакорыць святло,
Аб зямлю будуць біцца зграі валаў,
Каб сэрца стыхіі, змагання жыло.

пан Томаш