Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мора

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Галасіла мора,
плавіўся пясок.
І твой дзікі нораў
я пазнаў праз рок.
Калі знікла хутка
у зімовы дзень.
Я ўспомніў мора,
тваю постаць, цень.
Першае спатканне
і блакітны погляд.
А цяпер растанне
і душэўны голад.
Памятаў пачуцці,
як гарэлі ярка.
І як хвалі круцяць,
і як сонца жарка...
Мора наша сціхла
і астыў пясок.
Як зіма завыла,
усе забыў праз рок.