У чырвоны колер Зайца Маляваў Ігнатка. — Зай чырвоны Не бывае, — Супярэчыць Натка.
Хлопчык глянуў На сястру I крыху Сумеўся, Ды знайшоўся: — Гэты зай Моркаўкай аб'еўся.