Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова

Сярэдняя: 4.6 (32 галасоў)

Табою, знаю, пагарджалі,
Табе знішчэннем пагражалі,
А ты − жыла, а ты − тварыла,
Ты свету геніяў дарыла,
О, маці мова! Тваё слова −
Паветра для душы жывой,
Заўсёды мне, сялянка-мова,
Такі гаючы гоман твой.
А ты сама – душа народа,
Яго краса, яго прырода:
Народ нікім не растаптаны,
Праз навальніцы, ураганы
Цябе, адвечную, пранёс.
Ты неахопная – як воля,
Ты неацэнная – як доля,
Ты неад’емная – як лёс.



Не разумею. Проста не разумею

Не разумею. Проста не разумею чаму да ўдалага прыкладу не дадалося яшчэ хоць некалькі вершаў.
Можа гэта па "фуншуй"? Чуў проста пра прыхільнасць японцаў да букетаў з адной кветкі.

супер

супер