Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова

Яшчэ не ацэнена

I няма раднейшага слова
За прасцейшае гэта "мова".
Гэта слова гучыць у хаце,
Дзе мая засталася мацi,

Гэта слова гучыць у рэчцы,
У зарослай травою сцежцы,
Чую я яго у небе блакiтным,
I у простай маёй рыфме.

Запытае мiнак зайздростны:
«Ці ёсць у гэтым патрэбнае штосьці,
У гэтых словах, у гэтай мове?
Што такога ў гэтай размове?»

Усміхнуся і без адказу
Мінака я пакіну адразу.
Мая мова - маё багацце,
Няма мовы - i пуста ў хаце.

I не ведаць чужым слова
За прасцейшае гэта «мова».
Нават у далечыні ад дома
Гэта слова душы знаёма.

Яно ў сэрцы маім, дзе цёпла,
Там, дзе памяць яго не сцёрла.
Хай гучыць мая родная мова
Там, дзе дом, дзе ўсё сэрцу нянова!