Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настасся Каротчыкава

Яшчэ не ацэнена

I няма раднейшага слова
За прасцейшае гэта "мова".
Гэта слова гучыць у хаце,
Дзе мая засталася мацi,

Гэта слова гучыць у рэчцы,
У зарослай травою сцежцы,
Чую я яго у небе блакiтным,
I у простай маёй рыфме.

Запытае мiнак зайздростны:
«Ці ёсць у гэтым патрэбнае штосьці,
У гэтых словах, у гэтай мове?
Што такога ў гэтай размове?»

Усміхнуся і без адказу
Мінака я пакіну адразу.
Мая мова - маё багацце,
Няма мовы - i пуста ў хаце.

I не ведаць чужым слова
За прасцейшае гэта «мова».
Нават у далечыні ад дома
Гэта слова душы знаёма.

Яно ў сэрцы маім, дзе цёпла,
Там, дзе памяць яго не сцёрла.
Хай гучыць мая родная мова
Там, дзе дом, дзе ўсё сэрцу нянова!



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Ты стаяла ў белым адзенні,
Вецер дзьмуў на твае валасы.
Адзінота, як цемры стварэнне,
У думках блытала галасы.

Дзесьці граў на скрыпцы музыка,
Ледзьве чутна, не чуў ніхто.
У адзіноце гучала скрыпка
Нібы нудны знаёмы сон.

Гэта ноч такая, як сотні,
Мільёны самотных начэй
Калі дзьмуў ветрык павольны,
Не заплюшчыць ад думак вачэй.

Ты стаяла ў белым адзенні,
Вецер дзьмуў на твае валасы.
Можа, гэта гасне надзея
І мінулі твае часы?

Можа, болей не будзе света?
Цемра, жудасць да нас прыйшлі?
Ты стаяла, а хуткі ветрык
Год за годам сціраў з зямлі.



Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Мы паляцім з табою разам на Юпіцер,
Дзе зорки ясныя чакаюць нас з табой.
Жыцце не вечнае, але на той арбіце
У нас будзе і вечнасць, і спакой.

Лісты мы з Марсу слаць з табою будзем
Усем тым, хто на Зямлі чакае нас.
Мы на Луне з табой пра правілы забудзем
і будзем весяліцца ўвесь час.

Глядзець мы на Вянеры будзем фільмы
Пакуль кінамеханік не засне.
А потым мы пасадзім апельсіны,
Каб выраслі яны ужо к вясне.

На Сонцы мы з табой спячом пячэнне,
А на Меркурыі з табой яго з'ядзім.
Нам вечным будзе кожнае імгненне,
З табою мы праз космас паляцім.

Ты думаеш, усе гэта нерэальна,
Але аднойчы ранкам мы з табой
Абавязкова паляцім на неба,
І зоркі пералічым мы з табой!

Калі закончацца ўсе нашы хвіліны,
Пяшчынкі часу спыняць свой імклівы бег,
Глядзець мы на Вянеры будзем фільмы.
А, можа, там шчаслівы чалавек?



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Я люблю, калі ў доме ціха,
Калі свет нідзе не гарыць,
І не чутна ніводнага ўздыха,
І ўвесь горад даўно ужо спіць.

Я люблю, калі ў доме пуста,
і няма ніводнай душы.
Калі думкі, якія трывожаць,
Заблукалі ў гэтай глушы.

Я люблю, калі зоркі ў небе,
Як фанарыкі, ярка гараць
Калі шэрая ў цемры мэбля
Выглядае, як ночы палац.

Я люблю, калі мне не больна,
І калі немагчыма адчуць
Нешта дрэннае, неспакойнае,
І магу я спакойна заснуць.