Мне кажуць :
«Мова мёртвая твая,
Бо толькі недзе ў кнігах
і сустрэнеш».
А я сцвярджаю,
што яна жыва,
Як сэрца б’ецца,
і таго ня зменіш!
і хай яна
прывабнее ўсяго
У вершах
ад купалаўскага слова,
То будзе так,
бо ў гэтым ёсць выснова,
Што талентамі
скарбніца паўна!
Ад Вязынкі
да гродзеньскіх крыніц,
Ад cівага Прыдвіння
да Палесся
Званчэй гучыць
разбуджаных званіц
Маёй краіны мова
нібы песня.