Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова родная

Яшчэ не ацэнена

Ты – самы першы снег – цнатлівая.
Крынічны звонкі смех – гуллівая.
Асенняя туга – шчымлівая.
Ты – хваля ў берагах – вірлівая.
Ты – замець завірух – іскрыстая.
Выратаванне з скрух – каб выстаяць.
Сівых дзядоў маіх – шэпат у сне.
Ты – памяць!
Ты – жыццё!
Ты – светач мне!
Ты – музыка лясоў, што цешыць слых.
Ты водарам палёў займаеш дых.
Гамонка ручая, вясновыя лісты,
Ты – квецень лугаўя,
Сувой зімовы – ты!
Ты – рана ад баёў!
Збалелая!
Скрываўлена, ды ўсё ж – сцалелая.
Хай голас твой звініць – упэўнена.
Каб з падчаркі паўстала – крэўнаю!
Бо ўсё ў жыцці людзей – умоўнае,
А мова – ёсць душа – галоўнае!