Мове.
Ганьбілі, ламалі
Палякі ды русы,
Ёй скуру здымалі
Зажыва стужкай.
Доўга глумілісь,
Кіпцём пластавалі,
Знакам сярпастым
Штодня катавалі.
Доўга глумілісь,
Ды й рады не далі:
Чужыя нагады
Чужымі засталісь.
Мабыць ужо досыць,
Мабыць даволі!
Над ёй пазяхаці,
Ламаць і няволіць!
Я знаю як кроплі
Зліваюцца ў рэкі:
Так слова з народам
І мовай - бяссьмертна!
-9.11.14.