Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А мовы-птушкі, брат, не паміраюць.

Яшчэ не ацэнена

Я чула, быццам, мовы паміраюць,
Ды, толькі, веру, наша не памрэ,
Пакуль на ёй гавораць і спяваюць...
Ніхто на свеце голас не сатрэ.

У пастку не паловіш гукі, словы,
Іх нельга адабраць і задушыць,
Яны, як крылы, роднай нашай мовы,
Якая птушкай вольнаю ляціць.

Палёт яе павольны або стромы -
Яна і стрыж, і чайка, і бацян.
А моц і маладосць не мае стомы,
Вядзе і клін яна, і караван.

А птушкі, брат, яны не паміраюць,
Пакуль паветра ёсць над галавой.
Яны, як мы, жывуць, пакуль лятаюць...
І у кожнай мовы-птушкі голас свой.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2017
Свидетельство о публикации №117030911362