Я спазнала шчасце лётаць.
Маіх мрояў б’юць ключы,
Бо прыгожы самы хлопец
Мяне з сэрцам заручыў.
Сваім мужным, чулым сэрцам
Ты ахоўваеш мяне,
Як анёл. А над азерцам
Чоўнам месячык плыве.
Мы з табой адны на свеце –
Як нябесная душа.
І каханнем вочы свецяць.
Шэпат – жарсцю ў вушах.
Мой каханы, мой адзіны –
Цнота любасці адна.
Я пішу з цябе карціны,
Ночы выпіўшы да дна.
А я ўжо было падумаў можа мая
А я ўжо было падумаў можа мая жонка напісала, калі сярод "выбраных Вамі" ўбачыў.(