Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мукі творчасці

Сярэдняя: 3.4 (9 галасоў)

Гвалтую верш. Ужо другія суткі.
І так, і сяк вымучваю паперу.
А любаты – нічога-нічагуткі,
і абы-што на выхадзе, халера!

Не п'ю, не ем – і змучанай лашарай
сушу мазгі, палю жаданнем сэрца.
А мой “шэдэўр” – адчайная ахвяра –
з маёй бяды абразліва смяецца.

Чарнавікі глумяцца нада мною.
Хоць не з рукі выкідваць іх на сметнік,
што ні страфа – няўдаліца з маною,
што ні радок – нябога і галетнік.

Знясілю ўшчэнт. Нап’юся карвалолу.
Парву лісты, няўдобіцу скамечу.
Згублю душу. Знямею трупам голым –
непаэтычным целам чалавечым.

26.01.2013