Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Музыка

Яшчэ не ацэнена

Лавіў ты гукаў галасы
лясоў, азер і рэк.
Бо тыя ж самыя лясы
спявалі цэлы век.

Музыкам нарадзіўся ты
і гукі - песні на зямлі...
Наладзіў з гукамі масты,
што струнамі гулі.

Яны табе шапталі сны,
якія дзейсніў наяве...
І трэлі ласкавай вясны,
складалі ноты ў галаве.

І задуменны погляд твой,
лунаў па свеце недарма.
У пачуццях бушавала кроў,
не прыняла ярма...

Сузор'е таленту твайго
уздымала слуп агню...
У гуках румбы і танго,
сумеў душу крануць...